РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы жывём ня помнячы, што сьвет
Чорны, як забойцы пісталет,
Ад якога не схавацца анідзе
Ні ў агні, ні ў Храме, ні ў вадзе,
Бо жывём ня помнячы, што мы,
Быццам сьнег напрыканцы зімы,
Што зьявіўся і празь міг растаў,
На'т не зразумеўшы, што лятаў
Над зямлёю чорнай, як нябыт,
Сьветлай, як падпалены Мадрыд,
У якім мы не былі з табой,
Так, як сьнег ліпнёваю парой,
І таму нам хочацца пажыць,
Быццам бы цыгарку закурыць,
Гледзячы, як сьнег ляціць з аблок,
Быццам кулі белыя ў вісок.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.