РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня хочацца бывае нават жыць
Ня тое што паўмёртвы край любіць,
Дзе мы з табой самотныя даўно.
 
Па радыё зноў хваляць маскалёў,
Суседка зноў прасіла сто рублёў,
Ёй вечна не хапае на віно.
 
А мы з табой гаворым пра народ,
Які ніяк ня выпаўзе з балот
Хоць і даўно балоты асушыў.
 
І мы жывём, нібы атруту п’ём,
І любім свой маленькі ціхі дом,
Дзе мы жывём, нібыта ў шалашы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.