РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
2000
Гэтай ноччу і вечнасьць прайшла,
Бы віно мы з табой дапілі
З пляшкі той, дзе атрута была.
Мы памерлі. І мы ажылі.
І глядзіш ты, як прывід, на сьвет
І ня бачыш у сьвеце мяне,
Дзе на сьнезе лятучым партрэт
Твой вісіць, быццам бы на сьцяне,
Да якой мне ісьці празь вятры
І ня знаць, што спадман прада мной,
Пра жыцьцё, як пра сьмерць, гаварыць
І стаяць, як туман, прад сьцяной,
За якой анічога няма,
Як віна, што з табой дапілі.
І цябе я шукаю дарма.
Мы памерлі. І тут не былі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.