РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Жыць нялёгка на гэтай зямлі,
Толькі іншай на сьвеце няма,
Дзе б так ружы антычна цьвілі,
Дзе б, як белая ружа, зіма
Асьвятляла нябёсную выш,
У якую, як воўк, ты глядзіш
І ня бачыш, што ўсьлед за табой
Анікога даўно ўжо няма.
Зарасьлі ўсе сьцяжыны травой,
Замяла ўсе дарогі зіма.
 
Жыць нялёгка на роднай зямлі,
Мы яе амаль што прапілі,
Прадалі, аддалі нізашто
Невядома каму і нашто,
Але іншай зямлі ў нас няма,
І зямля нас бароніць сама,
І на ёй нас, нібыта траву,
Не скасіць, не спаліць, не стаптаць,
І нам бачыць заўжды сіняву
Над сабой, дзе анёлы ляцяць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.