РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І што сёньня думаць, і што тут гадаць,
Калі і так бачна – гатоў ты ўцякаць
Ад гэтай дзяржавы, ад гэтых людзей.
 
Тут хаты пустыя, нібы караблі,
Дзе ўчора яшчэ капітаны былі,
А сёньня ня знойдзеш там нават мышэй.
 
Ды ты не ўцякаеш, ты п’еш самагон,
Нібыта штодзённа ты звоніш у звон
Нябачнага Храма, што ты збудаваў.
 
І я да цябе, як суседа, зайду
І ты мне раскажаш пра гора-бяду,
А я для цябе раскажу пра шалаў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.