РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда пра Кітай
Мы сабе прыдумалі Кітай,
Жоўты, як наш жоўты папугай,
Для якога белая Эўропа,
Як для Адысея Пенелопа,
Недзе там далёка за гарой.
Нам ня трапіць у Кітай з табой,
Бо і так народу там хапае
Ды і тут ніхто нас не чапае.
Рыбу ў Хуанхэ нам не лавіць,
Па Шаўковым шляху не хадзіць,
Бо мы тут прыдумалі Кітай
І на кухні п’ем кітайскі чай,
І, будуючы з цытат сьцяну,
Мы вядзём сусьветную вайну,
У якой ня выжыве й Кітай,
Толькі застанецца папугай,
Жоўты, як кітайскі мандарын,
І паўрускі, быццам бы Харбін...
Мы сабе прыдумалі Кітай...
Хочаш – будзь тут з намі,
Хочаш – уцякай!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.