РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда савецкай прыгажуні
Ты прыгожая, як адзінота,
Як савецкае слова «любоў»,
Засталася ў душы ідыёта,
Што бадзяцца па сьвеце пайшоў.
 
І няма яму сёньня спакою.
Хоць і быў ён табе дарагі
І цябе называў ён жаною,
Ды глядзеў на красотак другіх.
 
Праляцелі гады, адшумелі.
Ты, прыгожая, з туркам жывеш,
На чужой і халоднай пасьцелі,
Як ваўчыца, начамі равеш.
 
А магла б ты любіць ідыёта,
Па начох, як забітая, спаць
І сьпяшацца пасьля на работу,
І ў чарзе на аборты стаяць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.