 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзе па роднай зямлі ні крочыў – Скрозь – ад Прыпяці да Дзьвіны – Перш за ўсё мне ласкалі вочы Жыта, сосны і валуны. Дзе ў далёкіх маіх вандроўках Я ні сьніў аб Радзіме сны – Паўставалі ў іх зноў і зноўку: Жыта, сосны і валуны. I па самай высокай мерцы Мне ўжо ясна, што да труны Данясу я не шмат у сэрцы: Жыта, сосны і валуны. О, сябры! Калі нешта значыць Мой усім вам паклон зямны – Хай і цень мой з пагорка бачыць Жыта, сосны і валуны.
1986
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|