 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калісь, як выходзіў я з хаты айца, Тры кветкі ў дарогу узяў для жыцьця: Ад маткі і брата дзьве кветкі дастаў, А трэйцю найлепшы мне друг дараваў. I покі ня зьвянуць тры кветкі мае, Значыць, што тужаць усе тры па мне. Хутка прабеглі дні шчасьця, пацех – На сьлёзы і гора зьмяніўся мой сьмех. Я глянуў на кветкі: аж братня завяла, Шчырага друга пад плесьняй ляжала, Адна толькі кветка, як сонца, цьвіла: Бо крэпка любіла матуля адна...
1908
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|