РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Цётка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Арлы-брацьці, дайце скрыдлы,
Бо унізе жыць мне збрыдла,
Кіньце кожны адно пёрка,
Бо жыць ўнізе стала горка.
 
Хачу, арлы, ляцець з вамі
Над гарамі, над мурамі,
Крыльлем хмары расьсякаці,
Сьмела ў неба заглядаці,
 
Жыць ў аблоках над зямлёю,
Скрыдлы раніць ў страшным бою,
Кроў з-пад сэрца людзей піці
I ўгару к сабе ўзнасіці.
 
Арлы-брацьці, дайце скрыдлы,
Бо між людзі жыць мне збрыдла,
Кіньце кожны адно пёрка,
Бо унізе жыць мне горка!
 
1914
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.