РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Салямона Рысінскага
1560 (?) – 13.11.1625
Ты ў князёў Радзівілаў прыдворны паэт.
Ты ня рыфмы рыфмуеш, ствараеш свой сьвет,
У якім беларус мае права, каб жыць
І мець мову сваю, і ісьці праз дажджы
І сьнягі да вялікага сонца, якім
Наш асьвеціцца край, як Іерусалім,
І для ўсіх беларусаў ён будзе сьвяты,
Бо ад Бога наш сьвет і ўсе мы ў ім браты.
А вайна – не ад Бога, вайна ад людзей,
У якіх няма Бога ў душы і нідзе
І ніколі ня будзе, калі не любіць
Сіраціну бярозу, што ў полі шуміць,
У крынічнай вадзе заімшэлы валун,
І гучаньне жалейкі, цымбалавых струн
Ня любіць, не казаць анікому тых слоў,
У якіх, як у Храмах анёлы, любоў
Да зямлі, на якой нарадзіўся, памрэш.
І сьляза закіпае ў табе і ўжо верш
На паперу кладзецца і папера жыве,
Нібы новая фрэска ў беларускай царкве...
 
15.VI.2010.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.