 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Баляда волі Кастуся Каліноўскага
|
2.02.1838 – 22.03.1864
|
Беларусь – не царам маскоўскім, Беларусь – не варшаўскім панам! Алесь Дудар
Што выбраць: волю ці няволю? – Хутчэй для здрадніка пытаньне. У змагара ліхая доля, Са сьмерцю вольнае каханьне. Чужынцам крыўская пагоня Спакойна на дае ўладарыць, Таму й пяюць хвалу кароне І нішчаць вольныя штандары. А хто чужы? Хто здрадзіў волі, Сваю зямлю прадаў за словы. А хто свае? Хто ў ратным полі За Край паклаў свае галовы. І хай разгромлена паўстаньне, І хай панішчаны штандары, Але ня можа быць пытаньня: Каму Айчынаю ўладарыць?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|