РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Сяргея Палуяна
19.10.1890 – 24.04.1910
Зьмяёй сьціскае горла адзінота
І кожны дзень усё мацьней, мацьней
І так, што жыць на сьвеце не ахвота
Сярод самотных, як крыжы, людзей
У родным краі, што ня мае волі.
Бяз волі зьнікне мова і народ,
Як і бяз мовы родны край ніколі
Краінаю ня будзе... Чорны лёд
Пад сонцам растае, вадой сьцякае
Па вуліцы, кудой дамоў ідзеш.
І прад табой вада, як залатая,
І, як са срэбра, прад табой капеж
Усё танчэйшы з кожным днём вясновым,
Нібыта нітка, на якой вісіць
Тваё жыцьцё. І ў творы ткуцца словы
Твае, якім і безь цябе тут жыць
І дачакацца часу залатога
У Беларусі, для якой і ты
Праз сум да волі пракладаў дарогу,
Застаўшыся ў самоце маладым.
 
13.VI.2010.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.