РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Язэпа Варонкі
17.04.1891 – 4.06.1952
Ад беларускіх ніў, ад роднай хаты
Зьязджаеш у Амэрыку і ты,
Але не для таго, каб стаць багатым,
Каб беларусам быць на ўсе гады,
Што Бог яшчэ пражыць табе даруе
І каб у беларусах абуджаць
Любоў да Беларусі, што гаруе,
Ніяк ня можа незалежнай стаць
І сэрцам быць Эўропы назаўсёды.
 
Плыве праз акіяны параход,
Дзе айсбергі, нібыта параходы,
Дзе людзі схаладалыя, як лёд,
Плывуць абы далей ад роднай хаты.
А ты плывеш, нібы сьляза плыве
З вачэй Айчыны, быццам вінаватай,
Што ты ня так, як жыць хацеў, жывеш.
 
І сыдзеш ты, нібыта на Галгофу,
На бераг незнаёмы і чужы,
Каб помніць пра пакутную Эўропу
І беларускай Беларусьсю жыць...
 
11.VI.2010.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.