РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Кастуся Езавітава
17.11.1893 – 23.05.1946

                                                    У куце больш ня маю бажніц –
                                                    Мапа там. А на ёй – Беларусь.
Кастусь Езавітаў

 
Ня ў кожнага народа ёсьць свая краіна,
Ды кожны хоча мець, як сёньня маеш ты.
А ля вакна, нібы пажар, шуміць рабіна,
Губляючы яшчэ зялёныя лісты.
І разумееш ты, што ўсё ня проста ў сьвеце
І кожны дзень, нібыта ўцёкі з ночы шэрай,
Дзе некаму і поўня, нібы сонца, сьвеціць
І дзе, як крэпасьць, некаму яго кватэра.
А ты ня можаш жыць схаваўшыся ад сьвету,
Ты беларусам адкрываеш іх багацьце,
Дзе ёсьць князі, музыкі, мастакі, паэты
І мова родная – як божы шлях да шчасьця,
Да Беларусі той, якая толькі сьніцца
Усім хто моліцца, каб Беларусь была
Краінаю, якою кожны ганарыцца
І ў ёй жыве, нібыта кропелькі сьвятла,
Зь якіх сатканы словы Беларусь, Краіна,
Якімі сёньня ганарымся я і ты...
А ля вакна, нібы пажар, шуміць рабіна,
Губляючы яшчэ зялёныя лісты.
 
2.X.2008.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.