РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда Міколы Касьпяровіча
9.05.1900 – 26.12.1937
...Зноў на шэрай вуліцы зіма
Белая, нібы самлелая.
І ў табе твайго жыцьця няма,
І душа сьняжынкай белаю
Узьлятае і ляціць, ляціць
Па-над нашым краем, у якім
Не дазволена свой край любіць,
Як і нельга нам краям чужым
Аніколькі добрых слоў сказаць...
 
У нябёсах поўня, як сьляза,
Што над Беларусьсю Бог згубіў,
Гледзячы на белую зямлю,
Белую, якую ты любіў,
І якую сёньня я люблю
За бярозы белыя і лён
Сіні, як бязьмежнасьць у вышы,
За царкоўны і касьцельны звон
І найбольш за тое, што ты жыў,
Веручы, што прыдзе сьветлы час,
У якім ёсьць Беларусь для нас...
 
І глядзіш на сьвет зь нябёсаў ты,
І ляціш сьняжынкай на зямлю,
Каб у Беларусі белаты
Больш было, як шчырых слоў: «Люблю
Родную бялюткую зямлю...»
 
14.IX.2008.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.