 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Баляда Кастуся Акулы
|
16.11.1925 – 29.01.2008
|
Далёка Радзіма, як зорка Венэра, Якая заўсёды ў начы прад вачыма Была, і ў душы не цямнілася вера, Што з карты Эўропы ня зьнікне Радзіма, Бо там ёсьць каму за Радзіму змагацца, Калі да змаганьня Радзіма пакліча. У небе ня зоры, а іскры мігцяцца Ад нашага вечнага крыўскага зьніча, Які мы нясём пра вятры і стагодзьдзі, Каб сьветла было нам на нашай зямлі, Каб жыў наш народ, не зьнікала ў народзе Любоў да свайго і да тых, што жылі, Каб вечна жыла і квітнела Радзіма, Бо толькі Радзіма нам шчасьце дае Глядзець на Радзіму душою-вачыма І бачыць і ў шчасьці, і ў горы яе... І ты застаесься з Радзімай хоць сёньня Далёка Радзіма, як зорка Венэра. І крыж твой схіляецца ў сьветлым паклоне У бок Беларусі, што верыла й верыць Сынам, што любілі і любяць яе Да сьмерці, аддана й бязь меры...
2.III.2008.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|