 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Як лёс, шалее завіруха – Аж сьлёзы высьпелі ў вачах. Вандроўнік, бачыш? Да прытулку Табе агеньчык меціць шлях. Не, нездарма міргала сьвечка! Пашана хаце – добры госьць! Заходзь, вандроўны чалавеча, І ў бесьсьмяротнасьць уваходзь! На Белай Русі – век завеі. Зацішка нам не прычакаць. Галота казкай сэрца грэе. Дазвольце казку распачаць. Эх, браце! Часу сьнег няўмольны Засыпле ўсё – і тут, і там. На Белай Русі – белым полем Застацца вам, застацца нам. І тое, што цяпер гаворыш, Чужою мовай замяце... А ты запісвай – пра паморак, Пра лесуна і пра чарцей... Нас тут сагнала завіруха, І ў нас ёсьць келіх – і агонь, І сьвечка на акне варушыць Сваю маленькую далонь, І новы госьць ужо ля брамы, Прыйшоў на ласку і цяпло... ...І Беларусь плыве над намі – Завеі белае крыло.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|