РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сьляды спараджаюць сьляды – і спародзяць дарогу.
Мы рушым па ёй, адпачынак адклаўшы на потым.
Мы – цені дарогі. І мы не сустрэнем нікога.
Бо наша дарога замкнёная ў кола заўсёды.
А я прыпыняюся. Што мне лавіць? Толькі вецер.
А ён без таго прылятае ў абдоймы і плача.
Ня варта сьпяшацца. Цікавага столькі на сьвеце,
Абапал дарогі, чаго мы ня чуем, ня бачым.
Стамлёна прысяду на ўскрайку сваёй каляіны.
Няхай праплываюць аблокі, трава вырастае.
Хай міма імчаць кавалькады, карэты, машыны...
Я вырвуся з кола – нібыта з ваўчынае зграі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.