РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мальдарор
Хай нікому больш і ніколі
не спатрэбяцца барэльефы,
мармуровыя рукі німфаў
і Мадоннаў сумныя вочы.
Хай ніколі ніхто ня кіне
нават самай дробнай манеткі
ў чашу выцьвілую фантана –
сын фіялкі і сын п’яўкі
сьпяць аднолькава моцна ў небе.
Разбураецца храм стагодзьдзя.
Вавілонскую вежу зараз
мы будуем ня ўверх, а ўніз –
у пачварныя сутарэньні,
за паверхам паверх – у цемру,
па сьпіралі з бэтонных плітаў.
Пераблытаны рай і пекла,
пераблытаны лёс і грэх.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.