 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Разьдзьмуў у верасе жарынкі вецер. Як зоры, зьзяюць сэрцайкі шыпшын. Ідзём, ідзём, адзіныя на сьвеце, Хто вечны адпачынак заслужыў. Нас не прыпыняць ні кілімы кветак, Ні колкае кустоўе, ні дажджы. Сьвятло сьляпое прасявае вецер На шлях і прыдарожныя крыжы. Мы – пілігрымы. Ад сьвятой мясьціны І да сьвятой мясьціны цягнем шлях. Мы быць жывою ніткаю павінны, Што вераю зьнітоўвае прасьцяг. Прыпынімся – расколіна ў сусьвеце Зьмяёй паміж людзямі прабяжыць. І мы ідзём, пакуль сьпявае вецер, Пакуль магчыма паміраць і жыць. І што з таго, што ў Бога на далоні Ня сьвятасьць наша – пачуцьцё віны. Бо мы ідзём, і дождж ліе халодны Праз нашы недагледжаныя сны.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|