РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Эмігрант
Ты не пяройдзеш гэтага маста,
Таму што выбраць свой ня ў змозе бераг.
І там, і тут – халодная слата,
І там, і тут – ніхто табе ня верыць.
І, можа быць, зусім ня варта жыць,
Калі няма прытулку і спатолі.
А пад мастом вада бяжыць, бяжыць
І цягне ў вір, дзе больш ня будзе болю.
Вада бяжыць – і хмары ўсё плывуць,
І хісткія парэнчы не трымаюць.
Над безданьню – мой дом, дзе я жыву,
І мейсца ў сьвеце іншага ня маю.
Між берагамі – быццам на крыжы –
Расьцягнуты, навек прымацаваны.
Каб там і тут – з надзеяю жылі:
Два берагі ў душы маёй зьяднаны.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.