РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ён ішоў па вадзе.
А нам здавалася – крануўся Сусьвет.
Ён ішоў па вадзе, і нам ня верылася ў плыткасьць вады.
На хвалях цёмных пагасаў Яго сьлед,
Нібыта човен патанаў залаты.
А дзе зьліваецца з вадой небасхіл,
Таненькім паскам грэшны дзень дагараў.
Ахвяраў медныя чакалі багі,
Мы справядлівага чакалі цара.
А Ён ішоў па вадзе, і зрэбным быў Яго жабрацкі хітон.
І пагасалі сьляды, і расьцякаўся час па цёмнай вадзе.
І аддаляўся, і глядзеў сумна Ён,
І плакаў, што ніхто за Ім не ідзе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.