РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У час, калі крылом сваім душа
Няроўную мяжу ў пяску пракрэсьліць,
І будзе позна нешта вырашаць,
І за сталом трынаццаць рыпнуць крэслаў, –
Ну што прамовіць, падзяліўшы хлеб,
Віно пусьціўшы чарай кругавою?
Пра кроў, што праступае на крыле?
Ды госьці хочуць згоды і спакою.
Я не хачу, я не хачу ўміраць!
Хай зацьвярдзее неба сінім лёдам,
Няхай ня лётаць болей, не сьпяваць
І не прарочыць прад сваім народам –
Але запозна...
Першы з-за стала
Падняўся і пайшоў хадой упартай.
Рассыпаная соль бялей крыла,
І чысьцяць зброю рымскія салдаты.
Ах, як захочацца усё спыніць,
Вярнуць сабе дарогі і бясконцасьць...
Але ад сэрца срэбраная ніць
Бясхібна працягнулася да сонца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.