 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Свой воблік сапраўдны яна не прыпомніць даўно, Але памятае цяпло чалавечае хаты – Сівая варона маё прылюбіла вакно І лётае з могілак, сеючы рогат хрыпаты. На вокны другія лятуць галубы, вераб’і... Што хоча сказаць мне абвуглены сколак сумненьня? Ня птушка – душа, а гарлае – таму што баліць, І пер’яў баіцца сваіх з хваравітым адценьнем. Дваром пралятае – шпурляюць каменьні ў яе Хлапчыскі, якія жывуць паміж сёньня і заўтра. Прадзедаўскі боль прылятае штодня да мяне У пер’ях праклёну, у паху палынавай гары. Садзіцца за шыбай – а цень адкідае ў пакой. Паветра здаецца гаркавым, а шкло – непразрыстым. ...А сёньня на шкле падсыхала вароніна кроў І голуб за шыбай бялюткія перайкі чысьціў.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|