РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Старасьветчына
Абарвалася нітка, і пэрліны ўпалі ў пясок.
Не хапае паненцы – карункаў, а пану – валок,
Не хапае рамізьніку п’яных багатых гасьцей,
Не хапае касьцёлу – званоў, Беларусі – людзей.
Толькі лірнік здаволены ўсім. Ён дарогай сьляпой
Носіць песьні пра шчасьце на дне сваёй кайстры старой.
Асабліва здаволены, што не пабачыць наш сьвет.
І ніхто пра яго не напіша: «Прарок і паэт».
Тут ня любяць паэтаў. Тут любяць сьляпых сьпевакоў,
Любяць песьні пра шчасьце, якіх не хапае ізноў,
Бо хапае трывогі і болю... Падай мне руку –
Пазьбірала я пэрліны ў мокрым халодным пяску...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.