 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ну што ёсьць Вечнасьць? Неўявіма – Лічы, нібыта і няма, Як не было Афін і Рыма, Як ёсьць трупярня і турма. Няма нічога па-за намі. А мы – такі маленькі сьвет, Дзе купал неба пад нагамі З бліскучых складзены манет. І крыл няма, і часу многа Для пустаты, для марнаты. Што ты гаворыш мне пра Бога, Калі ёсьць толькі я і ты? Ёсьць я – і ты. І нашы зоры – Яны прыклеены на столь. Ну што такое сьмерць і гора? Жывы – і значыць, ты – кароль. Набгом пацір асушым гэты. Нас не спалохаць чорным дням. Ты мне гаворыш, мы – паэты? Мой мілы, гэта сьніцца нам!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|