РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маналёг Маці Божай Вастрабрамскай

З драматычнай паэмы «Amor ardens»
(«Каханьне палаючае»)
 
Дзеяньне адбываецца ў Вільні
ў 1916 годзе.

 
Я падарую вам каханьне.
У гэтым сьвеце так сьцюдзёна
Для чулых душаў, гэтак цёмна –
І я дарую вам каханьне.
Яно – ня квецень веснавая
І нават не на шчасьце, можа.
Яно – агонь на раздарожжы,
Які ад ветру не схавае.
Яно – ня ціхая лампада.
Яно наскрозь прапаліць сэрца.
Яно навечна застанецца,
Якія б ні спасьціглі страты
На той зямлі, дзе так трывожна,
Дзе гоняць лепшых, злых баяцца,
Дзе не дае спажытку праца,
Дзе тое ёсьць, што быць ня можа, –
У час адчаю і чаканьня
Я падарую вам каханьне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.