РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Такі ёсьць рыцарскі звычай, бязьлітасны, як двабой:
Твая Чароўная Панна ніколі ня будзе з табой.
Бо мусіць быць недасяжнай, халоднай, як чорны сьнег,
І ўзнагарода шчасьліўцу – яе мэлядычны сьмех,
Калі з турнірнага поля, пасьлізгваючы ў крыві,
Ты ёй вянок пераможцы нясеш, амаль нежывы,
І не чакаеш нічога за раны свае, за боль.
І ведаеш, што ўладарыць магутны ёю кароль,
І мае яна каханкаў, і шляхам граху ідзе,
І ты не адзін, хто носіць яе імя на шчыце.
А недзе ў далёкім замку, у памяці на мяжы,
Цнатлівай і дабрадзейнай нявесьце тваёй тужыць,
Што хоча зямнога шчасьця, абдоймаў тваіх і сьлёз,
Што раны твае абмые і прыме такім, як ёсьць,
Даруе, што толькі зь левай – ня з правай – рукі з табой
І што аднойчы загінеш ты дзеля жорсткай, другой,
Ды я, няўрымсьлівы рыцар, не дакараю цябе,
Таму што, напэўна, гінуць і варта дзеля яе,
Бязьлітаснай і прыўкраснай...
І ў сьмерці сваёй пару
Прашэпчаш ты не «Юльяна»,
                                                                  а «Панна мая, Беларусь...».
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.