РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І нас забудуць непапраўна рана,
Як мы забылі – так забудуць нас.
Наш сьлед зямны загасіцца, як рана,
Як гасьне слуцкі залаты паяс.
Не затрымацца ні радком, ні вершам.
Парсуна страціць колер і імя.
Хто быў апошнім – той ня стане першым,
А першага – таксама зьесьць зямля.
І я таму над пыльнай кнігай сьлепну,
І падымаю камні на кладах,
І разьбіраю тонкі почырк неба
Па лісьцем зацярушаных сьлядах.
Я Памяці служу, як служаць храму.
Між мною і мінуўшчынай – ня тло,
А лёгкі дождж і агароджа брамы –
Архангела празрыстае крыло.
І, можа, я таксама – толькі кніга
Зь лістамі, недаступнымі дажджу.
Няхай маё імя забудуць звыкла,
Я буду жыць у тым, што запішу.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.