РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Такі спакой –
                              што лепей бы забілі.
Такое шчасьце –
                                    хоць ты ім гандлюй.
Сьпіць замак мой у цішыні і пыле,
Цень, як мярцьвяк, кладзецца на зямлю.
Стары гэрольд, пясьняр віна і дамы,
Ня памятае ўжо апошні баль.
І фрэсак напаўсьцёртых гаснуць плямы,
І не гуляе з промнямі крышталь.
Гляджу, гляджу праз вузкае вакенца –
Адзін і той абрыдлы краявід.
І толькі дождж аб мур упарта б’ецца
Патокамі празрыстае крыві.
І будзе мне штоночы сьніцца вершнік,
І зноў я прачынаюся ад сьлёз.
І кожны дзень з высокай ціхай вежы
Гляджу я на дарогу, як на лёс.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.