РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бахчысарай
Арабэскі, арнамэнт на сініх, як мора, шпалерах,
Тонкі шоргат шаўкоў і тужлівы пагляд цераз краты...
Колькі казак і песень...
А сёньня тут пэнсіянеры
Залы сонна вартуюць і стомлена лаюць улады.
Муляжы садавіны, якую рабыні насілі
На падносах са срэбра, хаваючы бедныя вочы...
Сьпяць красуні гарэма ў сваіх зруйнаваных магілах,
І ніхто аднавіць белы мармур і ў думках ня хоча.
Ах, няволя... Прыгожая клетка... А сёньня на волі
Б’ёмся ў клетцы нястач і абраз і вачэй пажадлівых...
Згасьне мёртвы палац пад распаленым сонцам павольна...
Не было там шчасьлівых, і тут не бывае шчасьлівых.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.