РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вецер з боку мора, вецер з боку сонца –
Гэты ж, як і з боку вечных халадоў.
Добры а ці грэшны – быў бы толькі моцны –
Цар увойдзе ў шаты летапісных сноў.
Выкрасьліць ня зможаш і забыць ня зможаш
Роспачных учынкаў, сьсечанай травы.
Назва дробнай рэчы, ці партрэт на грошах,
Ці пліта ў падлозе гарадской царквы,
Полымя гатычнай небаноснай цэглы
І барочны мармур, гладкі, як вада, –
Добрага ці злога – а імя пацьвердзіць,
Дойліда забудуць – ды не ўладара.
Вецер буйных лёсаў, што кідае ветразь
За любым жаданьнем княскае душы,
Топіць толькі хілых, толькі моцным верыць.
Той, хто даплывае, – будзе ў песьнях жыць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.