 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Рабам так страшна волю мець – Напэўна, так, як лёду – таяць. І бранзалетаў танных медзь Навечна скуру іх прыпаліць. Плывуць галеры на праліў, І піраміды неба колюць. Хто між рабамі вольны быў – Адны пяскі ды грыфы помняць. Што ж нам рабіць – з жывой душой, У сьвеце злым і безнадзейным, Пад небам памяці чужой, Якое цісьне: «Будзь бязьдзейным!» Што – воля? Хто яе спазнаў? Ні дзед, ні прадзед, ні прапрадзед. І раб ланцуг пацалаваў Зь вільготнай радасьцю ў паглядзе. Плывуць галеры. Сфінкс глядзіць Паўзьверх стамлёнага натоўпу. Ня можаш волі не любіць – Ня блытай Афрыку з Эўропай!
17.III.1991.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|