 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Састарэлы кароль не баіцца аб сьмерці маліцца. І насьледнік яго не саромеецца ўладнае мроі. А ваяр малады на рудой памрае ігліцы, На дарозе лясной, пад нагамі чужацкага воя. Рушнікі пазрываныя з нашых крыжоў прыдарожных. Цьмяны час. Цьмяны дзень. Над краінаю – золак крывавы. Толькі зноўку ваяр паўстае, малады і прыгожы, На шляху чужаніцаў, ня мроячы нават пра славу. На ахвярнік вайны самых лепшых прыносіць краіна. І сьвятлее прастор, і сьціхае мячоў навальніца. Пераможцам і збаўцам завуць каралеўскага сына. Безыменныя воі ляжаць на збуцьвелай ігліцы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|