 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мая маленькая сьмерць схавацца можа ў куфэрку Ці ў жмудзе кветак сухіх жаўцее шорсткім лістом. Мая маленькая сьмерць старанна, як піянерка, Гадзіны крэсьліць і дні, як скальпель, вострым сьцілом. Далёкі Ерусалім блішчыць у зрэнках крыжацкіх, Сафіі Полацкай бель – на твары мнішкі ў мэтро. Мая маленькая сьмерць баіцца адлюстравацца, Ды я нашу на сабе яе цяжкое таўро. Навошта ведаць, калі, якім абрынецца болем. Мы ўсе – у човен адзін зьмясьціцца мусім пасьля. Сьмерць не бывае малой... Ёй не бывае даволі... Але куфэрак маўчыць і сьпіць пад лёдам зьмяя.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|