РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Радаўніца
Наш першы плач разьбіўся аб сьцяну,
А крык апошні не спужаў нікога.
Мужчыны – мы хадзілі на вайну,
Жанчыны – мы ў царкве шукалі Бога.
Любілі бляск караляў, стук дажджу
У шыбы, шчыльна ўпраўленыя ў срэбра,
Вясельны тлум, зімовай ночы сум,
А карацей – усю зямлю і неба.
Няма тут знакамітых і сьвятых.
А сам ты, браце, зь іх, прызнайся шчыра?
Мы лёгка несьлі груз грахоў сваіх,
Таму цяпер і спачываем зь мірам.
Мы – твой народ. Мы – соль тваёй зямлі,
А не імёны камянёў магільных.
І чарку, не шкадуючы, налі
За ўсіх дзядоў – віноўных і бязьвінных.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.