|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Паляваньне на ведзьмаў – вясёлы занятак. Мерзлы бруд б’е фантанамі з-пад капытоў. Хто на сьвет нарадзіўся – ужо вінаваты. Вінаваты стакроць – хто ў загон не пайшоў. Запаўняецца неба пачварамі з дыму Ад кастроў, у якіх нашы вершы гараць. Паляваньне на ведзьмаў імчыць па радзіме, Быццам можа нянавісьць яе ўратаваць. Апраўданьняў ня слухае пан інквізітар. Дух пячоры. Дым вогнішчаў. Немасьць людзей. І за брамай пакутліва моліцца мытар, І бліскучы алтар беражэ фарысей.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|