РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зразумей мяне – ня дай забыцца
На бязгрэшны позірк Мілавіцы.
На зямлю падступную ня трэба
Зводзіць тое, што даруе неба.
Не ратуе час, а толькі губіць.
Страчвае каштоўнасьць слова «Любы».
І фіранкі дзеляць сьвет надвое:
Там – сабою быць,
                                          а тут – з табою.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.