Сьвятло, запаленае ўдзень, – яно ж нікому не відно. Сплывае волі карабель, мы ціха абжываем дно. У кожнай ракавінцы сьвет, у кожнай кропельцы – жыцьцё. А што няма над намі зор – падкажа толькі небыцьцё. Нам позна выплываць наверх. Паветра вольнае заб’е. Сьвятло, запаленае ўдзень, Да вечара не дажыве.
|
|