 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ці абуджаюся – ці паміраю. Стукае сэрца ў сусьветную цьвердзь. Раскрыжаваць на прыступцы да раю – Вытанчаней пакараньня ня мець. Праведны люд падымаецца ў неба, Лёгка ступае на грудзі мае. «Так і належыць, напэўна, так трэба», – Нацыянальны характар пяе. Часам пасядуць вакол херувімы, Каб адпачыць ад ухвал і сьвятла... Не адарвацца ад любай радзімы. Усімі цьвікамі ў душу мне ўвайшла.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|