 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Эх, дзянёк які харошы! А паветра – нібы хмель... Сёньня выпала пароша, І срабрыцца ўсюды бель. Я іду... А песьня птушкай Вырываецца з грудзей; Залатыя сьнегу стужкі Робяць сэрца маладзей. Эх, дзянёк які харошы! Навакол іскрыцца бель. Сёньня выпала пароша, Разьліла ў паветры хмель.
1.II.1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|