 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Гэта восень. Яшчэ незаўважная. Што ж спадзявацца На яшчэ адзін шанс, на яшчэ адну спробу зьдзяйсьненьня. Пахне верасам. І што карысьці гаворкі дарадцаў, Што яшчэ маладая і вартая сьлёзаў натхненьня. Я – падсудная ў гэтым забруджаным, стомленым сьвеце. Я свой крыж не ўсьцягнула і да палавіны дарогі. Я лічыла аблокі, лавіла абдоймамі вецер І ні разу ў зямной баразьне не запэцкала ногі. Непатрэбная самая ў сьвеце патрэбных і важкіх, Нават восень сваю самавіта сустрэць не ўгадаю. Аблятае лістота. Мой крыж анічога ня важыць. І лічу я аблокі. І новую песьню складаю.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|