 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дарогі пыляць, бы згараюць сьляды за табой. Маленькі вазок перавозіць загадку сусьвету Ад пляца да пляца... Па лужынах б’е лістабой. Ад веры да здрады ніхто каляіны ня зьведаў. Як цар батлеемскі – мы прышласьць касуем сваю, І танчаць, нібы Саламеі, лісты над дарогай. І лялькі ў батлейцы мячамі драўлянымі б’юць У сэрцы драўляныя пад заахвочвальны рогат. Мой бедны сусьвет прывыкае да сьмерці сваёй, Сыгранае весела дробнымі стодамі славы. Дарогі пыляць, бы згараюць сьляды за табой, І межы стаптаныя між балаганам і явай.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|