РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Камэдыя дэль артэ для турыстаў
Павуціньне зьмецена з карцін,
Цень паўднёвы ў белым кубку тоне.
Глянь, як абадраны Арлекін
Лупіць залатога Панталоне.
А П’ерэта плача цэлы дзень,
Каламбіна ж з гэтага сьмяецца.
З кубка выпівае горкі цень
Крэйдавы П’еро з разьбітым сэрцам.
Цені кіпарысаў, як мячы,
Недзе скрыжаваныя ў прасторы.
І ніхто ня можа памагчы
Маску зьняць і акунуцца ў мора.
Аўтар, ты ня зьменіш амплуа,
І ня стане сумнай Каламбіна.
Дама плечы хутае ў баа,
І жандару цяжка з карабінам.
Сонца нізка. Скончаны спэктакль.
Змоўклі гандляры. Пара дадому.
Скрозь зьвязаны зь цёмных нітак шаль
Шоўк стракаты не відзён нікому.
Вось і ўсё. Навошта аўтар тут,
Дзе іграюць маскі, маскі, маскі...
...Мне карціну, дзе Апошні Суд,
Загарніце добра, калі ласка.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.