РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каршун
Пад небам высокім лётаў каршун,
З пагардай на рой пазіраў чалавечы, –
Аж бачыць – пад плотам ходзіць пявун –
Махнатая шыя, злацістыя плечы.
 
Як віхар, як куля, імчыцца каршун
I певеня тут жа на сьмерць забівае, –
У бойцы няроўнай гіне пявун,
У бойцы няроўнай жыцьцём накладае.
 
З трыюмфам каршун пад неба ляціць,
Пад небам крумчыць над здабычай сваею,
Ды зноў, каб дзе пажывіцца, глядзіць, –
Забіць яшчэ й курку – ня траціць надзею.
 
Але скуль тут ні вазьміся стралец. –
Прыцэліўся. Раптам, як гром, стрэл раздаўся, –
Ўзмахнуўшы ў паветры крыльлем ледзь-ледзь,
Зьляцеў каршун зь неба і болей ня ўзьняўся...
 
12.III.1906
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.