 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Колькі разумных! Ніколі ня скончыцца восень. Як паважаюць сябе! Не згарае лістота. Юрад праходзіць па сьцежцы бэтоннае босы, Ён размаўляе зь нябёсамі. Ён не самотны. Колькі выбітных! А ў лужынах плавае лісьце. Нехта ілбом сагравае аконную шыбу. Кветкі ў празрыстай абгортцы гніюць на граніце, Дзе пасадзіў генэрал пэрсанальную ліпу. Колькі тут помнікаў! Восень прастуе праз горад. Дзеліцца юрад з варонай кавалкам батона. Людзі вакол мікрафона разумна гавораць І захлынаюцца розумам ля мікрафона. Сыплецца дождж і лістота на бедныя душы. Кроплі на дахах бляшаных грукочуць, што кулі. Юрад кружляе паміж лістападу і лужын. Словы нячутныя ў небе над ім патанулі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|