Халоднае сонца маёй блаславёнай зямлі. Сьціскаюцца, нібы ільдзінкі, маленькія лёсы. Разьбілася птушка аб шэрую шыбу нябёсаў, І кветкі барвовыя сьпеюць на голым гальлі. Пабелка на сьценах касьцёла – у кроплях смугі, Два прывідныя мніхі ідуць па былой Францысканскай. Гранітны пісьменьнік у парку прыдумвае казкі, І стрыжаны пудзель прысеў ля ягонай нагі. Вясна ў мэгаполісе дыхае ў рытме сухот, За кволыя дрэвы хапаецца, каб не зваліцца. І выпіты з вуснаў каханьня атрута і мёд, І нават на вершы забытыя можна забыцца.
|
|