 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не суцяшай!.. Ласкавым словам Ты не загоіш сэрца боль, Бо ў дамавіне хто пахован, Не ажыве ніколі больш. Усё, што ўзятае магілай, Ня можа к сонцу мець зварот. Ты не заменіш сэрцу мілай, Хоць апячэш цалункам рот. І мы, нібы ад буралому, – Час прыдзе – ляжам у зямлю. Дук не заві-ж мяне к старому І не пытай, хто сэрцу люб. Не суцяшай!.. Яна з магілы Ка мне ужо ня прыйдзе больш... Ты-ж не заменіш сэрцу мілай І не загоіш сэрца боль.
16.IV.1942 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|