 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У белае мора зімы адплывае наш човен. І ў хвалях-сумётах зьнікаюць за намі сьляды. Хоць зораў ня бачна – ці трэба вяртацца, панове, У зьлітыя восеньскім шэрым дажджом гарады? Пад гэтым бязьмежным, бяздонным, як мроіцца, небам Адзіная наша, каханая наша зямля. А недзе наперадзе ў першых праталінах бераг І дыхае хлебам на поўныя грудзі ральля. Над морам зімы так высока праглянула зорка – Нібы вастрыё скіраванай зь нябыту стралы. А мы даплывём, даплывём да вясновага золку, І стане бурштынам апошняя кропля смалы. І нават калі неадольныя выпадуць сьцюжы І помнікам зь лёду паўстанем мы самі сабе – Мы будзем дарогу паказваць больш кемным і дужым, І нехта па сьцюжы дарогу такую праб’е. У белае мора зімы адплываем, зьнікаем. Таму што – жывыя, таму што – тутэйшыя мы. І хвалі сумётаў сьляды паглынаюць за намі, І наша зямля замярзае пад морам зімы.
27.XI.1995.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|